Беларус, які кіраваў газавозам, трапіў у аварыю ў Польшчы


Увечары 7 лютага ў Люблінскім ваяводстве Польшчы, недалёка ад мяжы з Беларуссю, беларус трапіў у аварыю. Ён кіраваў машынай з поўнай цыстэрнай газу, што перакулілася ў кювет, паведамляе польская паліцыя.

Беларус, які кіраваў газавозам, трапіў у ДТЗ у Польшчы.
Фота: lubelska.policja.gov.pl

Паліцыя вызначыла, што 32-гадовы кіроўца цягача MAN, грамадзянін Беларусі, не ўлічыў умоваў надвор’я пры выбары хуткасці, не справіўся з кіраваннем і зʼехаў з дарогі, пасля чаго грузавік перавярнуўся на бок. Разгерметызацыі цыстэрны не адбылося.

Кіроўца фуры не пацярпеў, але на яго наклалі штраф. Паліцыя сцвярджае, што ён быў цвярозы.

Беларус, які кіраваў газавозам, трапіў у ДТЗ у Польшчы.
Фота: lubelska.policja.gov.pl

Рух па дарозе некалькі гадзінаў па аварыі ажыццяўляўся на адной паласе, пакуль праводзілася афармленне здарэння. Паколькі грузавік атрымаў пашкоджанні, паліцыянты часова забралі тэхпашпарт цягача і прычэпа.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў