У транспартна-лагістычным цэнтры ў Брузгах застаюцца больш за 700 мігрантаў. З іх амаль 300 – дзеці


На беларуска-польскай мяжы працягваюць заставацца мігранты, распавёў 8 лютага на прэс-канферэнцыі начальнік Гарадзенскага УУС Дзмітрый Разянкоў. Пра гэта паведамляе «Вечерний Гродно».

Цяпер у транспартна-лагістычным цэнтры ў Брузгах застаюцца 713 чалавек, з іх 284 – мужчыны, 154 – жанчыны і 275 дзяцей.

«Гэта людзі, якія прадалі ўсё на сваёй радзіме, і мэтанакіравана ідуць наперад, да той часткі сваёй сям’і, якая знаходзіцца за мяжой. Іхная канчатковая мэта – дабрацца туды, а пра дарогу назад яны ўжо не думаюць. Тым, каму было куды вяртацца, мы дапамаглі», – кажа начальнік Гарадзенскай абласной міліцыі.

Hавiны
272 мігранты пагадзіліся добраахвотна выехаць з Літвы за выплату ў 1000 еўра
2022.02.06 14:17

Паводле Разянкова, мігрантам, якія раней хаваліся па лясах уздоўж мяжы, далі магчымасць далучыцца да тых, што жывуць у ТЛЦ. Там для іх стварылі неабходныя ўмовы для жыцця – харчаванне, вопратку, магчымасць памыцца.

«Дзяржава прапаноўвала вярнуць іх на радзіму, прычым, за наш кошт, але іх гэта не задавальняе, – распавёў Дзмітрый Разянкоў. – З кожным персанальна праводзілася размова, выязджалі супрацоўнікі нашай міграцыйнай службы, працавалі члены Парламенту, Чырвоны крыж, міжнародныя арганізацыі. Гэтыя праблемы вывучалі і на сённяшні дзень гэтыя людзі не хочуць заставацца ў Беларусі. Іхная мэта – дабрацца да пэўных кропак Еўразвязу, дзе знаходзяцца часткі іхных сем’яў. Сёння яны чакаюць, што Еўразвяз дасць ім такую магчымасць. Пытанне застаецца ў падвешаным стане».

Hавiны
БТ: У «Брузгах» засталося каля 500 мігрантаў. А куды падзеліся астатнія?
2022.01.18 10:59

Міграцыйны крызіс разгарнуўся на мяжы Беларусі і Еўразвязу ў 2021 годзе. Апагею ён дасягнуў у лістападзе, калі тысячы мігрантаў спрабавалі штурмаваць беларуска-польскую мяжу. Тады ж мігранты і захраслі ў Брузгах. Пасля таго, як трапіць у Польшчу не атрымалася, большая частка мігрантаў вярнулася на радзіму адмысловымі эвакуацыйнымі рэйсамі. У Польшчы на тэрыторыі, якая мяжуе з Беларуссю дагэтуль не знятае надзвычайнае становішча.

Інтэрв’ю
«Лукашэнка штучна стварыў праблему, ён яе штучна можа і вырашыць». Былыя дыпламаты пра міграцыйны крызіс
2022.01.04 07:40

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў