Паўгода пратэстаў. Суд над журналісткамі «Белсату», дзяржслужбоўцы падпісваюцца за новыя выбары


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца роўна паўгода. Сёння галоўнай падзеяй дня стаў пачатак суда над затрыманымі журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Гэтая ды іншыя падзеі 185-га дня пратэстаў у аглядзе «Белсату».

Суд над журналісткамі «Белсату»

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 9 лютага пачаўся працэс над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Журналістак вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Наталля Бугук.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 года. Фото: АВ / Белсат

На судовым паседжанні выступілі сем сведкаў. Першы быў Мікалай Скарына – мужчына сталага веку, які жыве на плошчы Пераменаў. Другая сведка – Алена, яна была ў гасцях у гаспадароў кватэры, адкуль вялі стрым журналісткі. Трэцяя сведка – Лілія Мароз, гаспадыня кватэры. Чацвёрты сведка – Дзмітрый Мароз, гаспадар кватэры, адкуль вялі стрым. Пятым выступіў Раман Прановіч ад «Менсктрансу». Шосты сведка – муж Кацярыны Ігар Ільяш. Сёмым дапытвалі кіроўцу таксоўкі.

Выступіла з прамовай Кацярына Андрэева. Пасля ейных словаў у зале суда пачаліся апладысменты.

Суддзя абвесціла перапынак да 16 лютага. Разгляд справы адновіцца а 14:30.

Абноўлена
«Амаль тры месяцы за кратамі». Суд над журналісткамі «Белсату». Онлайн
2021.02.09 09:50

Больш за паўтысячы дзяржслужбоўцаў падпісаліся за новыя выбары

Адкрыты ліст беларускіх чыноўнікаў за пяць дзён сабраў больш за 600 подпісаў, паведамляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

У лісце, які запусціла ініцыятыва «Сумленныя людзі» і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, патрабуецца спыніць гвалт, адпусціць палітвязняў, прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў сілавых структураў і вызнаць вынікі леташніх выбараў несапраўднымі.

Падпісаць зварот можна да 25 сакавіка як адкрыта, так і ананімна. 250 чыноўнікаў цалкам пазначылі звесткі пра сябе.

Hавiны
Больш як 600 дзяржслужбоўцаў падпісаліся за новыя выбары
2021.02.09 11:04

BYPOL агучыў звесткі пра забойцаў апанентаў Лукашэнкі

Ініцыятыва BYPOL апублікавала інфармацыю аб спецпадраздзяленні, задачай якога нібыта з’яўляецца знішчэньне палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі за мяжой.

Паводле BYPOL, гэтае падраздзяленне створанае ў 2014 годзе. Яго назва – 9-ы аддзел галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штабу Міністэрства абароны. Адным з заданняў гэтага аддзелу ёсць правядзенне кропкавых аперацыяў за мяжой.

Супрацоўнікі АМАПу ў раёне 2-ой Боеўскай вуліцы, 31 студзеня 2021.
Фота: Алена Вавіна / Vot Tak TV / Белсат

Паводле BYPOL, падраздзяленне настолькі сакрэтнае, што цяперашні міністр абароны Віктар Хрэнін даведаўся пра яго існаванне толькі пасля прызначэння на пасаду.

Афіцыйных каментароў ад Міністэрства абароны на гэты конт няма.

Прапагандыст Азаронак трапіў у ІЧУ

Карэспандэнт СТВ Рыгор Азаронак наведаў ІЧУ на Акрэсціна. Тут прапагандысту нават спадабалася. Паводле яго, у камерах цёпла, ніякай перапоўненасці няма, матрацаў хапае, туалетнай паперы і жаночых пракладак – досыць, кормяць смачна.

Кормяць смачна. Тэрмометр грэецца на батарэі.
Фота: t.me / Azarenok_TV

Чытачы заўважылі, што тэрмометр на фота папярэдне ляжаў на батарэі. Але Азаронка гэта не збянтэжыла: адказаў, што вырашыў і тэмпературу батарэяў замерыць.

Насамрэч людзі, якія трапілі ў ІЧУ, кажуць, што ўмовы ўтрымання на Акрэсціна падобныя да катавання.

«Каб не выпацкаць майткаў, жанчыны рвалі сваю адзежу і карысталіся ёй замест пракладак. Але кроў усё роўна працякала на матрацы. Яны не апрацоўваюцца. І даводзілася ляжаць на іх, пакрытых крывавымі плямамі. Некаторыя хлусілі працаўнікам Акрэсціна, што ў іх месячныя, каб атрымаць пракладку і даць яе той, каму сапраўды было трэба».

Hавiны
Першая палова дня ў судзе над журналісткамі «Белсату»: віны не прызнаюць, сведкі кажуць, што заклікаў не было
2021.02.09 14:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў