Больш як 600 дзяржслужбоўцаў падпісаліся за новыя выбары


Адкрыты ліст беларускіх чыноўнікаў за пяць дзён сабраў больш за 600 подпісаў, паведамляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

У лісце, які запусціла ініцыятыва «Сумленныя людзі» і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, патрабуецца спыніць гвалт, адпусціць палітвязняў, прыцягнуць да адказнасці кіраўнікоў сілавых структураў і вызнаць вынікі леташніх выбараў несапраўднымі.

Падпісаць зварот можна да 25 сакавіка як адкрыта, так і непублічна. 250 чыноўнікаў цалкам пазнычылі звесткі пра сябе.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў