Улады Беларусі прысабечылі былы «McDonald’s». Уласнікі спадзяюцца на Вярхоўны суд


Дзяржаўны камітэт маёмасці адсудзіў кампанію сетку рэстаранаў «Mak.by» ва ўладальнікаў – кампаніі «KSB VICTORY RESTAURANTS PTE.LTD», зарэгістраванай у Сінгапуры. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

«МакДоналдс» на плошчы Бангалор. Менск, Беларусь. 15 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Адпаведнае рашэнне прыняў Менскі эканамічны суд 10 кастрычніка. Кампанія падала апеляцыю ў Вярхоўны суд, якая будзе разгледжаная 10 студзеня.

Кошт перададзенай маёмасці – каля 3,75 мільёна долараў.

Меркаванні
«Мы вас не ведаем». Дык чый жа «McDonald’s»?
2022.12.13 13:22

Уладальнік закрытых у Беларусі сеткі рэстаранаў «McDonald’s» «KSB VICTORY RESTAURANTS PTE.LTD» хоча зарэгістраваць новы таварны знак «Мak.by». Заяўку на рэгістрацыю таварнага знака падалі 5 красавіка.

У Беларусі франшызы ад «McDonald’s» не было, замест яе быў франчайзі «КСБ Виктори Рестораны», які загадваў сеткаю рэстаранаў «McDonald’s». Уласнік – Кайрат Баранбаеў, казах са сваяцкімі сувязямі з Назарбаевым, на радзіме апынуўся пад следствам. Праз гэта рэстараны «McDonald’s» часова спынялі дзейнасць у Казахстане, але пасля адкрыліся пад назваю «Мы открыты».

У лістападзе 2022 года паведамлялася, што рэстараны «McDonald’s» спыняць працу ў Беларусі 21 лістапада, а з 22 лістапада адчыняцца пад брэндам сеткі «Вкусно – и точка» расейскага прадпрымальніка Аляксандра Говара, які пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне выкупіў амерыканскія рэстараны ў Расеі. Аднак у дзень анансаванага закрыцця рэстараны працягнулі працу, а некаторыя з іх нават вярнулі раней знятыя шыльды. Паведамлялася, што «McDonald’s» застаецца ў Беларусі, бо нібыта асабіста Аляксандр Лукашэнка забараніў мяняць франшызу. У лютым рэстараны сталі працаваць пад назвай «Мы открыты». А сам была пададзеная заяўка на новы таварны знак «Mak.by».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў