У Горадні затрымалі стаматолага Аляксандра Дураева


Як мінімум 8 сілавікоў прыйшлі ў дом да стаматолага Аляксандра Дураева. Мужчыну паклалі тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэстнай дзейнасці, мужчына адказаў «абсалютна ніякае».

На відэа ператрусу дома ў канале ГУБАЗіКа ў мужчыны паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гарадзенец патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і для чаго на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.

У пакаяльным відэа мужчына сказаў, што яго затрымалі за абразу службовых асоб і прэзідэнта ў сацсетках.

Hавiны
ГУБАЗіК і пенісы. Чаму сілавікі засяроджваюць увагу на сексуальным жыцці затрыманых
2021.12.15 01:33

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў