«Выглядае добра і пачуваецца бадзёра». Палітзняволенай Ірыне Слаўнікавай дазволілі сустрэчу з бацькамі


Палітзняволенай Ірыне Слаўнікавай дазволілі сустрэцца з бацькамі пасля разгляду апеляцыі ў Вярхоўным Судзе. Яны распавялі, што дачка верыць у хуткую перамогу справядлівасці.

Ірына Слаўнікава.
Фота: асабісты архіў

У Вярхоўным Судзе 6 снежня разгледзелі апеляцыю журналісткі TVP Ірыны Слаўнікавайпакінулі вырак без зменаў), а пасля дазволілі ёй сустрэчу з бацькамі. Яна падзякавала за падтрымку ўсім блізкім, знаёмым і калегам. Яна верыць, што хутка справядлівасць возьме верх.

Бацькі Ірыны распавялі ейнаму мужу, што выглядае яна добра і пачуваецца бадзёра. Яна перакананая ў сваёй невінаватасці і ў тым, што яе зняволенне − гэта палітычны пераслед за журналісцкую дзейнасць.

Напярэдадні, 7 снежня, муж Ірыны Аляксандр Лойка звярнуўся ў лісце да Офісу Ціханоўскай з просьбай распачаць перамовы з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў. Ён мяркуе, што дэмакратычныя сілы не наблізілі Беларусь да развязання гэтай праблемы.

У жніўні суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля прыгаварыў Слаўнікаву да 5 гадоў калоніі паводле абвінавачвання ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні.

Hавiны
Муж асуджанай журналісткі Ірыны Слаўнікавай звярнуўся да дэмакратычных сілаў
2022.12.07 14:26

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў