Беларусы замежжа зладзяць супольныя прагляды ўручэння Нобэлеўскай прэміі міру


Беларусы зладзяць у Вільні, Варшаве, Празе, Тбілісі ды Лондане супольныя прагляды ўручэння Нобэлеўскай прэміі міру, паведамляе Беларускі ПЭН. Сёлета адным з лаўрэатаў узнагароды стаў праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Беларускі ПЭН у сваім Telegram-канале паведаміў, што ў розных краінах будуць арганізаваныя супольныя прагляды ўрачыстай цырымоніі ўручэння Нобэлеўскай прэміі міру. Яна адбудзецца ў суботу, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў асобы. Сёлета адным з лаўрэатаў прэміі стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Супольныя прагляды трансляцыі зладзяць у Вільні, Варшаве, Празе, Тбілісі ды Лондане.

«Белсат» рыхтуе спецыяльны эфір з нагоды ўручэння прэміі, ён пачнецца 10 снежня а 14:30. Запланаванае наўпроставае ўключэнне з цырымоніі, а таксама размовы з асобамі, якія добра ведаюць Алеся Бяляцкага.

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» застаецца за кратамі з ліпеня мінулага года. Яго абвінавачваюць у кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Бяляцкі прызнаны палітвязнем.

Аб’ектыў
Як у свеце рэагуюць на ўзнагароджанне Бяляцкага
2022.10.07 22:31

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў