Палітычныая рада Аб’яднанай грамадскай партыі заклікала ўрад Лукашэнкі ўстрымацца ад непрадуманых рашэнняў, спыніць ціск на прадпрымальнікаў і пачаць спрыяць самазанятасці. Аб гэтым АГП заявіла на сваёй старонцы ў Facebook.
АГП выказала занепакоенасць вынікамі эканамічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь за 10 месяцаў 2022 года – яны выклікаюць сурʼёзныя апасенні.
«Валавы ўнутраны прадукт у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года скараціўся на 4,7 працэнта. Яшчэ больш падзенне ў прамысловасці, а таксама ў аптовым і рознічным гандлі», – гаворыцца ў заяве.
Асноўнай прычынай такой сітуацыі, паводле АГП, зʼяўляюцца санкцыі, «уведзеныя ў адносінах да нашай краіны ў сувязі з расейска-ўкраінскай вайной». Свой унёсак зрабілі і контрсанкцыі, лічыць партыя: «Дадатковыя складанасці ствараюць контрсанкцыі, уведзеныя беларускім урадам, асабліва найперш у сферы транспартнай дзейнасці. Адбываецца значны адток кваліфікаваных працоўных і адмыслоўцаў з краіны. За мінулы год спажывецкія кошты выраслі на 15,2%».
АГП так бачыць рашэнне праблем у эканоміцы: «У гэтых умовах адэкватным адказам улады было б максімальнае стымуляванне малога бізнесу і сама занятасці, стварэння ім рэжыму найбольшага спрыяння. Аднак замест гэтага ціск толькі ўзмацняецца. Уводзяцца меры дырэктыўнага абмежавання росту цэн, прадпрымальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці».
Тэзісна пазіцыя АГП па цяпершаняй сітуацыі ў Беларусі выглядае так. Палітрада АГП:
Антон Тачняк belsat.eu