Марфе Рабковай блакуюць лісты і не аказваюць медычнай дапамогі


Палітзняволеная Марфа Рабкова ў ліставанні паведамляе, што не можа атрымаць медычнай дапамогі. Таксама яе лісты не выходзяць з-за кратаў, калі ў іх яна ўзгадвае пра абвінавачванне, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Марфа Рабкова, праваабаронца і каардынатарка валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру «Вясна».
Фота: masha_rabkova / Instagram

Палітзняволеная Марфа Рабкова у лістах з-за кратаў паведамляе, што на працягу апошняга тыдня спрабавала дамагчыся прызначэння ультрагукавой дыягностыкі. Але адміністрацыя калоніі не адрэагавала на яе шэсць заяваў. Мала таго, лісты Марфы, у якіх яна паведамляе пра прад’яўленыя ёй крымінальныя артыкулы, не трапляюць да адрасатаў. Гэтыя лісты адміністрацыя папросту ёй вяртае.

«Прынцыпова адпраўляю іх назад без зменаў, бо гэта не зʼяўляецца таямніцай следства. Уклала ўчора ў ліст запіску цэнзару, дзе распісала, што няма такіх прававых нормаў, паводле якіх я не магу напісаць артыкулы. Я ж не пішу пра сутнасць абвінавачвання, у чым канкрэтна мяне абвінавачваюць», – піша Марфа Рабкова ў лістах.

Праваабаронцу Марфу Рабкову, якая ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі, будуць судзіць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Падтрымаць палітзняволеную можна лістом. Адрас для лістоў:

СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай

Артыкулы
ГУБАЗіК назваў Марфу Рабкову адной з кіраўніц міжнароднай злачыннай анархісцкай арганізацыі
2021.11.04 14:07

АК belsat.eu

Стужка навінаў