Маляваныч завёў новы YouTube-канал з казкамі для дзяцей


Славуты актор Аляксандр Ждановіч, вядомы вобразам Маляваныча з «Калыханкі» на дзяржаўным тэлебачанні, працягне чытаць казкі на YouTube. Цяпер – на сваім уласным канале.

Беларуская рада культуры анансавала новы сезон «Казак з Маляванычам». У мінулым сезоне 13 казак выйшлі на YouTube-канале рады. Новы сезон будзе выходзіць ужо на асобным канале Аляксандра Ждановіча пад назваю «Бэйбус». Падпісацца на яго можна як на YouTube, так і ў Instagram.

Першая казка новага сезону выйдзе ўжо 11 кастрычніка а 20:30 паводле менскага часу. Гэта будзе «Лагодны цмок» Кенэта Грэма. Аповед Маляваныча суправодзяць малюнкамі Андруся Такінданга.

Аляксандр Ждановіч чытаў казкі ў «Калыханцы» з 1996 да 2015 года. Таксама ён заснаваў тэатр-студыю «Радасць» для дзяцей-інвалідаў пры Свята-Елізавецінскім манастыры. Восенню 2020 года адбыў 9 дзён арышту за ўдзел у пратэставым маршы – заступіўся за жанчыну, сам апынуўся ў аўтазаку.

Артыкулы
Маляваныч напісаў ліст зняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай
2021.06.08 21:25

АА belsat.eu

Стужка навінаў