Латвія адмовілася дапамагаць Беларусі ў крымінальнай справе аб генацыдзе


Генеральная пракуратура Беларусі ў чэрвені гэтага года накіроўвала ў Латвію запыт аб прававой дапамозе ва «ўстанаўленні фактаў удзелу нацыстаў і іхных саўдзельнікаў з ліку сябраў Латышскіх легіёнаў СС у знішчэнні насельніцтва БССР цягам усяго перыяду акупацыі рэспублікі». Латвія адмовілася супрацоўнічаць з Беларуссю ў гэтым пытанні, паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.

Паводле пракуратуры, латвійскаму боку паведамілі, што ў Латвіі і за яе межамі пражываюць каля 400 былых латышскіх легіянераў СС. Разам з хадайніцтвам быў перададзены спіс з 22 прозвішчамі ды імёнамі.

Латвія адказала, што «выкананне запыту непазбежна нанесла б шкоду суверэнітэту Латвійскай Рэспублікі, паставіла б пад пагрозу правы яе грамадзянаў, стварыла б рызыкі дзяржаўнай бяспецы Латвіі».

«Вядома, што прадстаўнікі латвійскіх дзяржаўных органаў не хаваюць сваіх сувязяў з нацысцкімі злачынцамі, – пракаментавала адмову Генпракуратура Беларусі. – Такая пазіцыя палітычнай эліты Латвіі сведчыць аб адкрытай дапамозе ва ўтойванні ваенных злачынцаў, элементарным адмаўленні каштоўнасці чалавечага жыцця, ухіленні ад рэалізацыі прынцыпу непазбежнасці адказнасці і ігнараванні міжнародных абавязацельстваў».

Hавiны
Літва не будзе супрацоўнічаць з Генпракуратурай Беларусі ў межах справы «аб генацыдзе»
2021.09.01 10:16

На пачатку верасня аказваць Беларусі прававую дапамогу ў справе аб генацыдзе адмовілася таксама Літва.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў