Мікіту Залатарова, хворага на эпілепсію, перавялі на турэмны рэжым


Бацька палітычнага вязня паведаміў, што цяпер Мікіта Залатароў – у жодзінскай турме, яму змянілі рэжым адбыцця пакарання на турэмны.

Палітычнаму вязню змянілі рэжым і перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму № 8. Цягам наступных трох гадоў хлопец мусіць адбываць пакаранне ў турме.

Мікіта Залатароў хварэе на эпілепсію. Яго затрымалі 11 жніўня 2020 года і абвінавацілі ў тым, што падчас пратэстаў у Гомлі нібыта кінуў бутэльку з гаручаю сумессю ў бок міліцыянта. На той момант Мікіту было 16 гадоў. Суд прызнаў хлопца вінаватым у «масавых закалотах», «гвалце ў дачыненні міліцыянта», «незаконных дзеяннях у дачыненні прадметаў з выкарыстаннем гаручых рэчываў» і пакараў 5 гадамі зняволення.

Гісторыі
«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына
2021.04.17 08:51

Пазней на Мікіту Залатарова завялі яшчэ адну крымінальную справу – нібыта за напад на супрацоўніка СІЗА. 12 ліпеня 2021 года хлопцу дадаткова прысудзілі 1 год і 6 месяцаў гады калоніі агульнага рэжыму.

Артыкулы
Мікіта Залатароў: Камера мяне забівае, але я не хачу паміраць
2021.07.20 18:46

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў