Ва Украіне хочуць цалкам забараніць увоз кніг з Беларусі


Прапанову забараніць увоз ва Украіну любых кніг, на любой мове, з Расеі, Беларусі, а таксама акупаваных Расеяй тэрыторыяў агучыў на брыфінгу 8 ліпеня міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Аляксандр Ткачэнка, піша «Украінская праўда».

Аляксандр Ткачэнка.
Фота: Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны

«Шмат было размоваў і пытанняў адносна ўвозу на тэрыторыю Украіны расейскай кніжнай прадукцыі з Расеі і Беларусі. Хацеў бы растлумачыць пазіцыю Міністэрства: мы за тое, каб забараніць увоз любой кніжнай прадукцыі з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, не толькі на рускай мове, а ўсе кнігі на любой мове», – заявіў міністр.

У той жа час друкаваць кнігі па-расейску ў самой Украіне не забароняць, таму што такая забарона стала б парушэннем правоў і свабодаў, гарантаваных Канстытуцыяй Украіны.

У чэрвені бягучага году Вярхоўная Рада прыняла закон аб забароне на ўвоз ва Украіну з тэрыторыі Расеі і Беларусі кніг на расейскай мове.

Аналітыка
Сацыёлаг Андрэй Вардамацкі: дзве траціны ўкраінцаў горш ставяцца да беларусаў пасля 24 лютага
2022.07.07 11:06

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў