Сяргей Лаўроў сутыкнуўся з байкотам на саміце G20 і датэрмінова яго пакідае


Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў пакіне саміт G-20 у Інданезіі датэрмінова, ён не прыме ўдзелу ў афіцыйным абедзе і вечаровай сесіі саміту. Гэтую інфармацыю пацвердзіла прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава.

«Медуза» паведамляе са спасылкай на японскае агенцтва Kyodo, што міністры замежных справаў «Групы дваццаці» адмовіліся рабіць традыцыйную групавую фатаграфію, каб пазбегнуць супольных здымак з Лаўровым.

Раней, 7 ліпеня, прадстаўнікі краінаў G7 адмовіліся ўдзельнічаць у прывітальнай вячэры з-за прысутнасці Лаўрова.

Reuters адзначае, што, калі Сяргей Лаўроў падчас візіту на Балі фатаграфаваўся разам з міністрам замежных справаў Інданезіі, у зале пачуліся крыкі: «Калі вы спыніце вайну?!» і «Чаму вы не спыніце вайну?!»

Hавiны
Пуцін пацвердзіў, што паедзе на саміт G20. На ім павінен выступіць Зяленскі
2022.06.27 23:18

У сваю чаргу Сяргей Лаўроў падчас размовы з прэсай заявіў, што калі Захад дабіваецца ваеннай перамогі Украіны, то гаварыць з ім няма пра што.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў