Журналіста Андрэя Кузнечыка асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму


8 чэрвеня ў Магілёве ў закрытым рэжыме прайшоў суд над журналістам-фрылансэрам Андрэем Кузнечыкам. Яго прызналі вінаватым у «кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем» і асудзілі на 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, перадае радыё «Свабода» са спасылкай на сваякоў асуджанага.

Як паведамляецца, справу Андрэя Кузнечыка разгледзелі літаральна за некалькі гадзінаў. Суд быў закрыты. Прысуд Кузнечыку вынес суддзя Ігар Шведаў.

Журналіст Андрэй Кузнечык супрацоўнічаў у якасці фрылансэра з радыё «Свабода». Яго затрымалі 25 лістапада 2021 года, у кватэры ўчынілі ператрус, забраўшы тэхніку ды іншыя рэчы. Першапачаткова журналіста арыштавалі на 10 содняў за нібыта дробнае хуліганства, потым далі яшчэ 10 содняў.

Пазней у дачыненні Кузнечыка распачалі крымінальную справу – толькі ў канцы траўня высветлілася, што за стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім (ч. 1 арт. 361-1 КК). Андрэй Кузнечык быў прызнаны палітвязнем. На свабодзе яго чакаюць жонка і двое дзяцей.

Артыкулы
Прынцыпова не хацеў з’язджаць. Палітзняволенага журналіста Кузнечыка судзяць за «экстрэмісцкае фармаванне»
2022.06.08 08:00

ЗК belsat.eu

 

Стужка навінаў