Літва застанецца без амбасадара ў Беларусі, бо не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам


Міністэрства замежных справаў Літвы.
Фота: gazeta.ru

Амбасадар Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас будзе вызвалены ад сваёй пасады 5 жніўня. Пра гэта паведамляе lrytas.lt.

З кастрычніка 2020 года Пулокас працаваў з Вільні. Пасля адклікання амбасадара пасольства Літвы ў Менску будзе ўзначальваць часовы павераны.

Паколькі Літва не прызнае Аляксандра Лукашэнку законна абраным прэзідэнтам, новапрызначаны амбасадар не зможа ўручыць яму даверчых граматаў.

«Часовы кіраўнік застанецца ў Менску да таго часу, пакуль не зменяцца абставіны», – заявіла галоўная дарадца прэзідэнта ў замежнай палітыцы Аста Скайсгірыце.

Hавiны
Міністарка ўнутраных справаў Агне Білатайце заявіла, што Беларусь вядзе супраць Літвы гібрыдную вайну
2021.06.05 12:18

МГ belsat.eu

Стужка навінаў