Брытанія накіруе ва Украіну дадатковую ваенную дапамогу на 1,6 млрд долараў


Урад Брытаніі накіруе ва Украіну дадатковую ваенную дапамогу. Гэтым разам гаворка ідзе пра контрбатарэйныя радыёлакацыйныя сістэмы, абсталяванне для глушэння GPS, прыборы начнога бачання і інш. Выданне The Guardian паведамляе, што брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан паведаміў, што краіна гатовая выдаткаваць 1,6 млрд долараў з уласных рэзерваў.

Борыс Джонсан і Уладзімір Зяленскі.
Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Варта адзначыць, што гэта самы высокі ўзровень вайсковых выдаткаў Брытаніі з часу войнаў у Іраку і Афганістане. Сваё рашэнне аб дадатковай дапамозе Лондан агучыў пасля сустрэчы кіраўнікоў краінаў G7.

Борыс Джонсан заявіў, што брутальная агрэсія Уладзіміра Пуціна не толькі прыводзіць да незлічоных разбурэнняў ва Украіне – яна таксама пагражае міру і бяспецы ва ўсёй Еўропе.

«Крывавая атака Пуціна не толькі выклікае безліч разбурэнняў ва Украіне, яна таксама пагражае міру і бяспецы ва ўсёй Еўропе. Вялікая Брытанія была першай краінай, якая прызнала маштаб пагрозы і адправіла зброю, каб дапамагчы ўкраінцам абараніцца. Мы будзем адстойваць гэтыя намаганні, працуючы з нашымі хаўруснікамі, каб гарантаваць, што Украіна працягне адбіваць расейскае ўварванне і выстаіць як свабодная і дэмакратычная краіна», – сказаў Джонсан.

У канцы гэтага месяца Джонсан правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі галоўных абаронных кампаніяў, каб абмеркаваць павелічэнне вытворчасці ў адказ на рост попыту, выкліканага вайной ва Украіне.

Аналітыка
Ленд-ліз для Украіны. Што азначае гэтая праграма, і пра што сведчыць гістарычны досвед
2022.04.29 18:59

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў