Ад авіяўдару па школе ў Белагораўцы загінулі каля 60 чалавек


Кіраўнік Луганскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай назваў колькасць загінулых ад расейскага авіяўдару па школе ў Белагораўцы. Паводле папярэдніх звестак, пад заваламі загінулі 60 чалавек – паведамляе Гайдай у тэлеграм-канале.

«З-пад завалаў удалося эвакуяваць 30 чалавек, сямёра з якіх параненыя. Хутчэй за ўсё, усе 60 чалавек, якія заставаліся пад абломкамі будынкаў, загінулі», – піша Гайдай.

Дзеянні расейскага войска Гайдай называе сапраўднымі зверствамі «русского мира». Палітык назваў цынічным абстрэл школы з бамбасховішчам, забойства дзяцей у Прыволлі. Ён лічыць, што расейцам увогуле няважна, каго забіваць. Паводле ваенных законаў нельга забіваць бяззбройных і дзяцей.

Нагадаем, што ўвечары 7 траўня расейскія войскі скінулі магутную бомбу на школу ў вёсцы Белагораўка, у сутарэнні якой хаваліся найменш 90 чалавек.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў