Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да Уладзіміра Зяленскага


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская запісала відэазварот да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у якім заклікала яго не разлічваць на Лукашэнку як на міратворца.

«Лукашэнка спрабуе прабрацца на перамовы і выдаць сябе за міратворца, а не суагрэсара Пуціна. Але ад імя беларусаў на перамовах маюць гаварыць сапраўдныя прадстаўнікі народу. А Лукашэнка і ягоныя пасобнікі павінны быць прыцягнутыя да адказнасці за свае злачынствы – і перад беларусамі, і перад украінцамі.

Я бачыла на фотаздымках вашыя вочы, калі вы былі ў Бучы. І разумею, які боль назаўсёды застаецца ў сэрцы ад страты кожнага суайчынніка. Дык не разлічвайце, што міратворцам можа быць чалавек, які даўно забыўся на гэты боль», – сказала ў прамове Ціханоўская.

Раней Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць запатрабаваць поўнага вываду расейскіх войскаў з Беларусі. Тады яна заявіла, што расейскіх войскаў не мусіць быць ні ў Беларусі, ні ва Украіне, асабліва пасля пабачаных здымкаў з Бучы.

Аналітыка
Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны
2022.03.28 19:46

АД belsat.eu

Стужка навінаў