У МУС зняпраўджваюць, што працаўніцу АМАП Скаражонак забіў калега


Святлана Скаражонак​.
Фота: «На страже»

Міністэрства ўнутраных справаў зняпраўджвае чуткі аб прычынах смерці 29-гадовай амапаўкі Святланы Скаражонак. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Пра смерць працаўніцы жаночага ўзводу менскага АМАП стала вядома 9 студзеня 2021 года. Паводле чутак, дзяўчыну да смерці збіў муж-сілавік. Прэс-служба МУС пакінула гэтую справу без каментароў.

Hавiны
Памерла самая публічная супрацоўніца менскага АМАПу Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў
2021.01.10 10:39

Толькі 6 красавіка пасля прэс-канферэнцыі, прысвечанай праблемам хатняга гвалту, у МУС пракаментавалі смерць сваёй супрацоўніцы.

«Гэта поўная дэзынфармацыя, пачынаючы з таго, што дзяўчына не была замужам у прынцыпе. Памерла яна ад хваробы», – расказала намесніца начальніка аддзелу ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Вольга Сакалоўская.

Прадстаўніцтва ведамства падкрэсліла: «працаўнік АМАП яе не забіў дакладна».

Між тым сама Святлана Скаражонак у 2016 годзе распавядала ў інтэрв’ю газеце «Минский курьер», што ейны малады чалавек Максім таксама служыць у АМАП, у ейным жа падраздзяленні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў