Беларусы скупляюць валюту 16 месяцаў запар


Фота: Белсат

На ўнутраным валютным рынку Беларусі фізічныя асобы 16 месяцаў запар скупляюць замежную валюту. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку.

Са снежня 2019 года беларусы набылі ў банкаў $ 2,239 млрд на чыстай аснове. За першы квартал 2021-га чыстая купля валюты насельніцтвам склала $ 225,9 млн.

Юрыдычныя асобы-рэзідэнты ў першым квартале набылі ў банкаў $ 196,5 млн.

Разам прадпрыемствы-рэзідэнты і фізічныя асобы застаюцца чыстымі пакупнікамі валюты ў 2021 годзе. За першы квартал сальда скупкі склала $ 422,4 млн.

Hавiны
Золатавалютныя рэзервы Беларусі абваліліся ніжэй за $ 7 млрд
2021.04.07 11:14

МГ belsat.eu

Стужка навінаў