Беларуская калона на жаночым маршы ў Кіеве


У Кіеве 8 сакавіка прайшоў Марш жанчын, які ўжо стаў традыцыйным. У гэтым годзе ён быў прысвечаны тэме ўплыву COVID-19 на жанчын і ратыфікацыі Стамбульскай канвенцыі супраць гвалту над жанчынамі.

На маршы прысутнічала і калона беларускіх феміністак: удзельніцы прыйшлі з БЧБ-сцягамі, падтрымалі беларускіх палітвязняў-жанчын і прайшліся маршам з плакатамі і надпісамі «У рэвалюцыі жаночы твар».

Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu
Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu

Як распавяла Анастасія, арганізатарка беларускай калоны на жаночым маршы, асноўнай ідэяй было нагадаць, што ў беларускага пратэсту – жаночы твар і паказаць ролю жанчын у рэвалюцыі, якую часам не ўлічваюць.

Анастасія, арганізатарка беларускай калоны, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu

Беларуская калона разгарнула банэр у БЧБ-колерах з надпісам «Змагайся, як беларуская дзяўчына».

Банэр на жаночым маршы, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu
Плакат на жаночым маршы, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu

На месца збору прыйшлі таксама прыхільнікі кансерватыўнага руху «Традыцыі і парадак», якія выступалі супраць жаночага маршу на 8 сакавіка і правялі сваю акцыю. Пасля заканчэння маршу адзін з прыхільнікаў руху быў затрыманы паліцыяй з-за таго, што спрабаваў не пусціць удзельніц маршу ў метро.

Прыхільнікі руху «Традыцыі і парадак», Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu
Прыхільнікі руху «Традыцыі і парадак», Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu

На працягу маршу паліцыя ахоўвала яго ўдзельнікаў ад правакацыяў.

Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu
Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu

Жаночы марш пачаўся на Міхайлаўскай плошчы. Пасля калона выйшла да Майдану Незалежнасці і спусцілася па Уладзімірскаму спуску. На Паштовай плошчы арганізатары маршу абвесці пра яго заканчэнне, людзі пачалі разыходзіцца.

Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu
Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu
Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu
Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu
Жаночы марш, Кіеў.
Фота: АД / belsat.eu

АД, belsat.eu

Стужка навінаў