Тайвань увёў забарону на экспарт у Беларусь больш за 70 найменняў станкоў


Міністэрства эканомікі Тайваню пашырыла спіс абмежаванняў на экспарт у Беларусь і Расейскую Федэрацыю высокатэхналагічнай прадукцыі, адзначае выданне «Reform.by».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: ghall.com.ua

Пад экспартны кантроль трапілі 77 найменняў станкоў, сярод якіх – электрамеханічныя, такарныя, фрэзерныя, шліфавальныя станкі, металаапрацоўчыя цэнтры і інш.

У паведамленні гаворыцца аб тым, што гэтае абсталяванне мае шырокі спектр прымянення, у прыватнасці, можа выкарыстоўвацца для высокадакладнай апрацоўкі металу, у тым ліку – для вырабу прадукцыі на патрэбы ваенна-прамысловага комплексу.

Забарона пачне дзейнічаць з 8 сакавіка 2024 года.

Нагадаем, што на пачатку лютага гандлёвае ўпраўленне Міністэрства эканомікі Тайваню ў 15 разоў павялічыла жорсткасць пакарання за незаконны экспарт у Беларусь і Расею. Мясцовым кампаніям, якія пастаўляюць сваю прадукцыю ў абыход санкцыяў, цяпер пагражае штраф памеры каля 140 тысячаў долараў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў