Студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў


Студзень 2024 года стаў самым цёплым студзенем за ўсю гісторыю назіранняў. Агулам ён скончыў першы 12-месячны перыяд, на працягу якога тэмпература ў сярэднім перавышала тэмпературу даіндустрыяльных часоў больш як на 1,5°C. Пра гэта паведаміла 8 лютага служба маніторынгу змены клімату Еўрапейскага Звязу, піша «Reuters».

Снег у Менску
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Гэта важная вяха, калі глабальная сярэдняя тэмпература за 12-месячны перыяд упершыню перавысіла даіндустрыяльную тэмпературу на 1,5°С», – сказаў Мэт Патэрсан, фізік-атмасфернік з Оксфардскага ўніверсітэту.

Пачынаючы з 1950 года, папярэдні самы цёплы студзень быў у 2020 годзе.

Hавiны
2023 год стаў трэцім з самых цёплых за гісторыю назіранняў у Беларусі. У 2024 будзе рэкордная спёка
2024.01.09 14:20

2023 год стаў адным з самых цёплых у Беларусі за ўсю гісторыю назіранняў за надвор’ем: сярэднегадавая тэмпература склала +8,7°С. Сярэдняя тэмпература зімы 2022/23 гадоў склала –1,6°С, што на 1,8°С вышэй за кліматычную норму. Тая зіма стала самай вільготнай з 1945 года.

У 2023 годзе сярэдняя тэмпература паветра на нашай планеце была на 1,4°C вышэйшай, чым у дапрамысловы перыяд. Сёлета чакаецца падвышэнне тэмпературы яшчэ на 1,3−1,6°C.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў