Беларускі «Пеленг» можа трапіць пад санкцыі Еўразвязу супраць Расеі


У чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага спісу супраць Расеі, які Еўразвяз мае прыняць да другой гадавіны расейскага ўварвання ва Украіну 24 лютага, трапіла беларуская кампанія «Пеленг», якая распрацоўвае і вырабляе оптыка-электронную прадукцыю. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода» са спасылкай на свае крыніцы ў Бруселі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mapio.net

«Пеленг», які вырабляе вырабляе оптыка-электронную прадукцыю вайсковага і цывільнага прызначэння, сярод іншага пастаўляе камплектуючыя для вытворчасці расейскай артылерыі і ваеннай тэхнікі (напрыклад, бронетранспарцёраў БТР-82А).

Прадпрыемства ўжо знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Вялікай Брытаніі і Украіны.

Таксама ў санкцыйным спісе апынуўся нарадзінец Беларусі Васіль Шурпанаў, які з’яўляецца генеральным дырэктарам «Ніжагародскага машынабудаўнічага заводу», што займаецца распрацоўкай артылерыйскіх і ракетных сістэмаў, у тым ліку зенітных ракетных комплексаў С-300.

Агулам у новы санкцыйны спіс трапілі 63 асобы і 55 арганізацыяў, адказных «за дзеянні дзеля падрыву або пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны». Спіс яшчэ можа быць дапоўнены.

Hавiны
Еўрапарламент заклікаў да новых санкцыяў і расследавання злачынстваў рэжыму
2024.02.08 15:45

Еўрапейскі парламент 8 лютага прыняў рэзалюцыю ў пытанні Беларусі. Дэпутаты хочуць, каб Еўразвяз і краіны-чальцы ўвялі больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму і ў дачыненні асобаў, адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў