МЗС Польшчы выступіла з заяваю на гадавіну прысуду Анджэю Пачобуту


Роўна год таму, 8 лютага 2023 года, Анджэю Пачобуту быў вынесены прысуд: 8 гадоў пазбаўлення волі. З гэтай нагоды МЗС Польшчы выступіла з адмысловаю заяваю.

«Год таму Анджэй Пачобут, віцэ-старшыня Саюзу палякаў Беларусі, у ходзе паказальнага працэсу быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Міністэрства замежных справаў рашуча выступае супраць выкарыстання польскай меншасці ў якасці закладнікаў уладаў у Менску. Мы заклікаем да вызвалення нашага суайчынніка і іншых палітычных зняволеных», – гаворыцца ў заяве польскага МЗС у афіцыйным акаўнце «Х».

Анджэй Пачобут на судзе ў Горадні, Беларусь. 16 студзеня 2022 года.
Фота: belta.by

Нагадаем, што Анджэя Пачобута затрымалі ў 2021 годзе ў Горадні, яму выставілі абвінавачванне ў распальванні варожасці паводле нацыянальнай прыкметы. Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У чэрвені стала вядома, што яго перавялі ў наваполацкую калонію № 1, якая славіцца нечалавечымі ўмовамі ўтрымання.

У кастрычніку 2023 года стала вядома, што Анджэй Пачобут утрымліваўся ў ШІЗА і не атрымліваў неабходных лекаў.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Польшчы: Анджэй Пачобут стаў сімвалам незалежнага духа і веры ў свабоду
2023.12.24 16:30

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў