Ільхам Аліеў пяты раз становіцца прэзідэнтам Азербайджану


«Народ абраў свайго лідара», – гэтак падчас прэс-канферэнцыі выказаўся старшыня ЦВК Азербайджану Мэзахір Пэнахаў. Паводле яго, чакаюцца вынікі з яшчэ крыху больш як 6 % выбарчых участкаў, але яны ўжо не зменяць сітуацыі, што склалася на гэты момант.

Ільхам Аліеў
Прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў.
Фота: president.az

Згодна з апошнімі звесткамі ЦВК краіны, Ільхам Аліеў набраў больш за 92,05 % галасоў. Канчатковая яўка склала 76,73 %, а ў саміх выбарах узялі ўдзел 4 971 032 з 6 478 840 зарэгістраваных выбарнікаў. Гэта крыху больш, чым у 2018 годзе (тады яўка была роўнай 74,5 %).

Як адзначылі ў азербайджанскім ЦВК, парушэнняў падчас правядзення выбараў не было.

Шасцёра супернікаў дзейнага прэзідэнта набралі мінімальную колькасць галасоў, толькі дэпутату парламенту Західу Аруджу ўдалося набраць больш за 2 %, астатнія не дасягнулі і гэтага паказніку.

Асаблівасцю гэтых выбараў было тое, што яны ўпершыню праходзілі і на тэрыторыі Нагорнага Карабаху, кантроль над якім узяў летась Азербайджан. Тут было створана 26 участкаў для галасавання, а ў спісах выбарчых камісіяў было зарэгістравана 23 тысячы чалавек.

Пазачарговыя выбары Ільхам Аліеў прызначыў летась, і гэта пры тым, што сямігадовы тэрмін ягонага кіравання мусіў бы завершыцца толькі ў красавіку 2025 года. Прычына такога пераносу не была патлумачаная.

Ільхам Аліеў – прэзідэнт краіны з 2003 года, ён заняў пасаду пасля смерці свайго бацькі – Гэйдара Аліева.

Hавiны
У Азербайджане на год раней перанеслі прэзідэнцкія выбары. Што кажуць апазіцыя і эксперты
2023.12.07 18:15

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў