Праваабаронцы прызналі яшчэ 5-х чалавек палітвязнямі


Лілія Ананян, Таццяна Біруля, Аляксандр Біруля, Аляксандр Міхайлаў і Галіна Міхальчук увайшлі сёння ў спіс вязняў сумлення, паведамляе «Вясна».

Колькасць палітвязняў на 8 студзеня. Выява: Вясна

Лілія Ананян была ўзятая пад варту за маляванне герба Пагоня, астатнія асобы – за паклёп ці абразу Аляксандра Лукашэнкі.

«У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных формаў выказвання меркаванняў,

і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў», – падкрэсліваюць праваабаронцы ў агульнай заяве.

На 8 лютага ў Беларусі афіцыйна прызнана 1040 чалавек палітычнымі зняволенымі.

Артыкулы
Справу «Рэвалюцыйнага дзеяння» супраць 10 палітвязняў перадалі ў суд
2022.01.20 10:53

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў