«Amnesty International»: беларускія ўлады пераследуюць дзяцей і падлеткаў


Улады Беларусі не цураюцца пераследаваць і запалохваць дзяцей. Некаторым дзецям у Беларусі пагражае турэмнае зняволенне, а іншыя – пад пагрозай, што іх бацькоў могуць пасадзіць у турму, а дзяцей перададуць пад апеку дзяржавы. Пра гэта «Amnesty International» распавядае ў сваім інфармацыйным брыфінгу, падрыхтаваным у межах кампаніі #StandWithBelarus.

9 лютага спаўняецца шэсць месяцаў з пачатку масавых антыўладных выступаў. Напярэдадні гэтай даты «Amnesty International» выступіла з заявай, у якой сцвярджаецца, што ўлады Беларусі абыходзяцца з дзецьмі непрымальным чынам. Некаторыя сядзяць за кратамі, ім агучылі сфабрыкаваныя крымінальныя абвінавачанні.

«Дзецям ва ўзросце ад васьмі гадоў у школах пагражалі, што з іхнымі палітычна актыўнымі бацькамі расправяцца. Адной з самых падступных формаў пераследу і запалохвання застаецца пагроза выкарыстання заканадаўства для канфіскацыі дзяцей з семʼяў і перадачы іх пад апеку дзяржавы, што фактычна робіць іх закладнікамі дзяржавы », – кажа Айша Джанг, старэйшая кіраўніца кампаніяў «Amnesty International» у Беларусі.

Грамадская арганізацыя прыводзіць прыклады, калі затрыманых падлеткаў амапаўцы жорстка збівалі і катавалі.

«Amnesty International» пачала кампанію #StandWithBelarus 27 студзеня з публікацыі дакладу, як улады Беларусі выкарыстоўвалі сістэму правасуддзя для пераследу ахвяраў катаванняў, а не злачынцаў.

Hавiны
ЗША заклікаюць беларускія ўлады вызваліць журналістак «Белсату»
2021.02.08 13:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў