Святлана Ціханоўская ўганаравала Радослава Сікорскага Крыжам Добрасуседства


8 студзеня адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім. Падчас сустрэчы абраная прэзідэнтка Беларусі ўганаравала польскага міністра Крыжом Добрасуседства.

Святлана Ціханоўская ўручае Крыж Добрасуседства міністру замежных справаў Польшчы Радославу Сікорскаму.
Фота: Сяргей Пеляса / Белсат

Крыж Добрасуседства з’яўляецца ўзнагародай Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі і ўручаецца па асабістым рашэнні Святланы Ціханоўскай замежным ці беларускім грамадзянам, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у пабудову адносінаў Беларусі з іншымі краінамі, а таксама ў справу дэмакратычных перамен у Беларусі.

Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету 8–10 студзеня ладзяць сустрэчы і перамовы з прэзідэнтам Польшчы, са спікерамі Сейму і Сенату Польшчы, міністрам замежных справаў, міністаркай адукацыі і міністрам еўрапейскіх справаў. На сустрэчах бакі абмяркуюць пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы і ўмацаванне беларуска-польскай супрацы падчас старшынства Польшчы ў Радзе Еўразвязу.

Hавiны
Святлана Ціханоўская ўручыла «Знак Гонару» кіраўнікам «Белсату»
2024.01.08 11:52

РШ belsat.eu

Стужка навінаў