Расейскія самалёты працягваюць выпадкова бамбіць падкантрольныя РФ тэрыторыі


На ўкраінскі горад Рубежнае ў самаабвешчанай «Луганскай Народнай Рэспубліцы» ўпала авіябомба з расейскага самалёта. Пра гэта паведаміў кіраўнік «ЛНР» Леанід Пасечнік.

Самалёт МіГ-25 з авіябомбамі.
Фота: Dmitry A. Mottl / Wikimedia

«Пазаштатны сход» авіяцыйнага ладунку «ФАБ-250» адбыўся, калі самалёт Паветрана-касмічных сілаў Расеі выконваў баявыя задачы. Паводле Пасечніка, ніхто не пацярпеў, а жыхароў найбліжэйшых дамоў эвакуявалі.

На месца падзення авіябомбы прыбылі прадстаўнікі МУС, МНС і вайсковай камендатуры. У Мінабароны РФ падзенне ладунку на Рубежнае не каментавалі.

Гэта ўжо другі ў 2024 годзе выпадак падзення боепрыпасаў з расейскіх самалётаў на падкантрольныя РФ тэрыторыі. Раніцаю 2 студзеня авіяцыйны ладунак упаў з самалёта ПКС РФ у вёсцы Петрапаўлаўка Варонежскай вобласці. Больш як 100 дамоў былі пашкоджаныя, пацярпелі чатыры асобы.

А 20 красавіка 2023 года дзве авіябомбы ўпалі на Белгарад. Тады былі пашкоджаныя дамы і аўтамабілі, пацярпелі трое чалавек.

Раніцаю 8 студзеня расейскія войскі ўчынілі масавую ракетную атаку на ўкраінскія гарады. Ёсць параненыя і загінулыя сярод цывільных жыхароў.

Абноўлена
Расейцы масавана атакавалі раніцай Украіну. Ёсць разбурэнні, пацярпелыя і загінулыя
2024.01.08 09:53

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў