Пасля 15 содняў арышту з Беларусі з’ехала маці памочніцы Ціханоўскай


Маці памочніцы Святланы Ціханоўскай у справе моладзевай палітыкі Маргарыты Ворыхавай вымушаная была пакінуць Беларусь пасля таго, як адседзела 15 содняў адміністратыўнага арышту.

Інэса Ворыхава, маці памочніцы Святланы Ціханоўскай у справе моладзевай палітыкі Маргарыты Ворыхавай.
Фота: скрыншот з відэа «Настоящее время»

Інэсу Ворыхаву затрымалі ў Наваполацку 30 лістапада. У тэлефоне жанчыны знайшлі падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс у Instagram і арыштавалі яе на 15 содняў, паведамляе «Настоящее время».

Жанчына расказала, што падчас адбыцця пакарання ў наваполацкім ізалятары яна была сведкаю таго, што кожны тыдзень туды траплялі новыя зняволеныя, «у асноўным паводле 19-га артыкулу» КаАП («Распаўсюд, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх выраб, выданне, захоўванне і транспартаванне ў мэтах распаўсюду»). Шмат каму давалі 15 содняў, некаторым – штрафы да 100 базавых велічыняў.

«Я маці, якая любіць сваё дзіця. Я думаю, што гэта мой самы вялікі і ўдалы праект у жыцці – вырасціць дачку», – кажа Інэса Ворыхава.

«Пасля арышту і самога ператрусу, улічваючы, што ў нас будуць выбары ў лютым і наступныя выбары прэзідэнта, і ўлічваючы, што мая дачка займае дастаткова высокую пасаду, я прыняла рашэнне з’ехаць з краіны. Я баюся пераследу, але пры гэтым я хачу жыць у Беларусі. Мне падабаецца мая краіна, я люблю сваю краіну, але разумею, што заставацца там цяпер небяспечна», – адзначыла Інэса.

Hавiны
Сілавікі затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай у справе моладзевай палітыкі і студэнцтва
2023.11.30 15:20

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў