Беларусы сталі другімі ў першай у сезоне змешанай эстафеце ў біятлоне


8 студзеня на этапе Кубка свету ў біятлоне ў нямецкім Обэргофе зборная Беларусі ў складзе Мікіты Лабастава, Антона Смольскага, Дзінары Алімбекавай і Ганны Солы заняла другое месца. Гэта была першая ў сезоне змешаная эстафета.

Беларусы выдаткавалі толькі пяць дадатковых патронаў на ўсіх.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. На фота Дзінара Алімбекава падчас чэмпіянату свету па біятлоне ў Швецыі, 28 лістапада 2021 г.
Фота: TT NEWS AGENCY / Reuters / Forum

Лабастаў пасля першай стральбы ўцёк на дыстанцыю першым, але перадаў эстафету чацвёртым. Смольскі здолеў вывесці каманду на другое месца, на якім беларусы засталіся і па выніках выступаў Алімбекавай і Солы.

Ад зборнай Нарвегіі, якая заняла першае месца, беларуская каманда адстала ў 23 секундах. Трэцімі сталі французы.

9 студзеня ў Обэргофе пройдуць гонкі пераследу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў