У Бранску вучаніца восьмага класу ўчыніла страляніну ў гімназіі


У расейскім горадзе Бранск адбылася трагедыя: вучаніца восьмага класу прынесла ў гімназію № 5 зброю бацькі і пачала страляць у аднакласнікаў. Потым дзяўчынка скончыла жыццё самагубствам.

Паводле афіцыйных звестак, у выніку загінулі дзве асобы: дзяўчынка, якая страляла, і яе аднакласніца. Яшчэ чатыры асобы атрымалі раненні – імаверна, хлопчыкі з іхнага класу.

Як паведамляе «РИА Новости», зброя належала бацьку школьніцы.

Паводле інфармацыі «Mash», васьмікласніцу Аліну, якая ўчыніла страляніну, нібыта цкавалі ў школе яшчэ з пачатковых класаў, што магло быць адною з прычынаў трагедыі. Паводле выдання, адбылося ўсё падчас уроку біялогіі. Калі 14-гадовая дзяўчынка дастала зброю (паляўнічы драбавік «Бекас-3») і пачала страляць, дзеці імкнуліся схавацца пад партамі. Потым яна здзейсніла суіцыд.

Паводле звестак выдання «Shot», адзін з хлопчыкаў паранены цяжка. Цяпер яго рыхтуюць да тэрміновай аперацыі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў