Нямеччына адмовілася перамяшчаць сістэмы супрацьпаветранай абароны «Patriot» ва Украіну


Міністэрства абароны Нямеччыны адмовіла Польшчы ў перамяшчэнні сістэмы супрацьпаветранай абароны «Patriot» на тэрыторыю Заходняй Украіны для абароны ад расейскіх удараў. Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак.

«Па размове з Міністэрствам абароны Нямеччыны з расчараваннем пастанавіў спыніць падтрыманне Украіны. Размяшчэнне «Пэтрыятаў» павысіла б бяспеку палякаў і ўкраінцаў. Такім чынам, прыступаем да размяшчэння пускавых комплексаў на тэрыторыі Польшчы і падключаем іх да нашай сістэмы камандавання», – напісаў міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак у Twitter.

Напрыканцы лістапада Нямеччына прапанавала перадаць Польшчы зенітна-ракетныя комплексы «Patriot». Польскі ўрад, у сваю чаргу, прапанаваў перадаць іх Украіне. Нямеччына спасылалася на тое, што патрэбная супольная згода ўсіх чальцоў NATO, хоць кіраўнік блоку Енс Стольтэнбэрг казаў, што Берлін можа ўладкаваць гэтае пытанне самастойна. Аднак цяпер Польшча атрымала адмову на сваю прапанову наконт перамяшчэння сістэмаў «Patriot».

21 лістапада Мар’юш Блашчак паведаміў, што ўлады Польшчы прынялі прапанову Нямеччыны размясціць на мяжы з Украінай зенітна-ракетныя комплексы «Patriot». Нямеччына прапанавала перадаць Польшчы ЗРК пасля падзення ракеты на польскай тэрыторыі, у выніку якога загінулі двое.

Аналітыка
«Самая дзёрзкая атака»: што азначае ўдар па аэрадромах у Энгельсе і Дзягілеве
2022.12.06 16:28

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў