З новага года Беларусь уводзіць эмбарга на харчовыя прадукты з «несяброўскіх» краінаў


Пастановай Савету міністраў з 1 студзеня 2022 года Беларусь уводзіць эмбарга на харчовыя прадукты з краінаў Захаду.

Верагодна, такім чынам беларускія ўлады адказалі на новыя санкцыі.

Фота: ТК / Белсат

Пад забарону трапляюць прадукты з краін Еўразвяза, ЗША і Канады, Вялікай Брытаніі, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Швейцарыі і Чарнагорыі.

У Беларусь будзе забаронена ўвозіць і прадаваць на яе тэрыторыі мясныя і малочныя вырабы, садавіну і гародніну, арэхі, а таксама кандытарскія вырабы, тлушч і соль.

Спіс харчовых прадуктаў, на якія ўвялі эмбарга

Аднак забарона на заходнія тавары не закране прадукцыю, якую грамадзяне будуць увозіць для асабістага спажывання, а таксама тавараў, прызначаных для дзіцячага харчавання і крытычнага імпарту.

Пастанова будзе дзейнічаць на працягу 6 месяцаў.

Размова
Аляхновіч: Санкцыі патрэбныя, каб спыніць звар’яцелага дыктатара
2021.12.07 13:42

АД, belsat.eu

Стужка навінаў