На імгненне падумала, што застрэляць. Ціханоўская расказала, як яе вывозілі з Беларусі ў жніўні 2020 года


Аповед Святланы Ціханоўскай пра тое, як яе вывозілі з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, і перад якім выбарам яе паставілі, апублікаваў часопіс «The New Yorker».

Святлана Ціханоўска, Warsaw Security Forum.
Фота: Сяргей Пеляса, belsat.eu

10 жніўня 2020 года Святлана Ціханоўская разам з Максімам Знакам прыйшла ў Цэнтральную выбарчую камісію, каб падаць скаргу на вынікі выбараў і скрадзеныя галасы. Каля ўваходу стаялі сілавікі ў цёмных касцюмах з аўтаматамі. Яшчэ двое чакалі ўнутры, сярод іх – Андрэй Паўлючэнка, кіраўнік аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнку.

ПраСвет
Ці Захад прызнае Лукашэнку легітымным? Інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай у «ПраСвеце» з Алінаю Коўшык
2021.09.30 22:35

Максіму Знаку загадалі адысці, а Ціханоўскую завялі ў цёмны пакой, зачынілі дзверы.

«Вашая кампанія скончаная», – сказаў ёй Паўлючэнка.

Беларуская лідарка кажа, што перад ёй паставілі выбар: сесці ў турму і аддаць сына і дачку на выхаванне іншым людзям або неадкладна пакінуць краіну.

«Усё, пра што я магла думаць, – гэта пра маіх дзяцей», – кажа Ціханоўская. Яна пагадзілася на выезд.

Артыкулы
Ціханоўская ўвайшла ў спіс «Жанчыны года 2021» паводле версіі «Financial Times»
2021.12.02 09:23

Калі Святлану выводзілі з Цэнтрвыбаркаму праз чорны выхад, яна прайшла міма Максіма Знака і сказала яму: «Выбачай, Макс».

Ціханоўскую павезлі дамоў, каб яна сабрала рэчы. Там да яе далучылася Марыя Мароз, кіраўніца штабу. Жанчын павезлі на машыне Марыі, разам з імі ехаў Паўлючэнка. Міліцэйскія машыны суправаджалі іх спераду і ззаду. Каля трэцяй гадзіны ночы прыехалі на літоўскую мяжу.

Паўлючэнка выйшаў і загадаў ім праехаць праз памежны пост, які выглядаў нібы падрыхтаваным да іхнага прыбыцця. Ціханоўская на імгненне падумала, што яе могуць застрэліць, але машына ехала далей.

На наступны дзень беларусы пабачылі відэа, запісанае з Ціханоўскай у кабінеце Ярмошынай.

ВІДЭА
Святлана Ціханоўская ў Еўрапарламенце – пра «забытых еўрапейцаў». Ці пачулі крык душы беларусаў?
2021.11.25 15:42

У Вільні Ціханоўскую адвезлі на кватэру. У яе не было з сабой нічога, акрамя адзення і невялікай сумкі з запасным слыхавым апаратам для сына.

«Людзі верылі ў мяне. Я адчувала, што здрадзіла ім», – сказала Святлана пра тое, як перажывала свой ад’езд.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў