Беларускіх мастакоў заклікаюць маляваць паштоўкі ў падтрымку 17-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International і Беларуская Рада культуры абвесцілі сумесную акцыю ў падтрымку 17-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова, асуджанага на 4,5 гады калоніі.

Паштоўкі ў падтрымку Мікіты Залатарова ад фундацыі «Страна для жизни».
Фота: фундацыя «Страна для жизни»

Асноўная ідэя акцыі – паштоўкі, якія дапамогуць пашырыць інфармацыю пра сітуацыю Мікіты, звярнуць увагу на лёс няпоўнагадовага палітвязня, а таксама падтрымаць юнака.

Ініцыятары кампаніі звяртаюцца найперш да мастакоў і просяць іх маляваць паштоўкі, падпісваць сваім імем ці псеўданімам і ў электронным выглядзе дасылаць на адрас: eurasia@amnesty.org. А саму паштоўку па магчымасці лепш даслаць наўпрост Мікіце па адрасе: Выхаваўчая калонія №2, вул. Батава, 4, г. Бабруйск, 231800, Магілёўская вобласць.

Артыкулы
Мікіта Залатароў: Камера мяне забівае, але я не хачу паміраць
2021.07.20 18:46

Таксама кожны можа далучыцца да петыцыі аб вызваленні Мікіты.

Мікіта Залатароў быў затрыманы 11 жніўня 2020 году ў Гомлі. На той момант падлетку было 16 гадоў. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў: ч. 1 арт. 293 КК РБ («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»).

Гісторыі
«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына
2021.04.17 08:51

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў