Каманда НАУ і Музей Вольнай Беларусі перадалі ЗСУ пазадарожнік


Павел Латушка, каманда НАУ і Музею Вольнай Беларусі перадалі пазадарожнік для байцоў 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты 79-ай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Дэсантна-штурмавых войск Узброеных сілаў Украіны.

Пазадарожнік, які НАУ і Музей Вольнай Беларусі перадалі ЗСУ.
Фота: latushka/Telegram

«Перадача аўтамабіля – наша падтрымка і салідарнасць з беларускімі добраахвотнікамі, якія змагаюцца за вызваленне Украіны і Беларусі», – кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале.

Гэта другая перадача дапамогі ад НАУ беларускім добраахвотнікам цягам месяца. У верасні Павел Латушка і віцэ-маршалак Люблінскага ваяводства Збігнеў Вайцяхоўскі перадалі мабільныя генератары, прадукты харчавання, бытавую хімію і сродкі медычнай дапамогі байцам Палка імя Кастуся Каліноўскага на агульную суму ў 15 тысяч еўраў.

Каментар
Ціханоўская: Швецыя прыняла і апрацоўвае спіс вайсковай дапамогі каліноўцам
2023.10.04 13:30

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў