У Менску адмянілі Беларускі тыдзень моды за дзень да адкрыцця


Арганізатары Беларускага тыдня моды («Belarus Fashion Week») заявілі пра адмену імпрэзы за дзень да пачатку. Яна мела адбыцца 7–9 кастрычніка на кінастудыі «Беларусьфільм» у Менску. Арганізатары патлумачылі, што фестываль моды не адбудзецца «праз тэхнічныя прычыны». Імпрэзу ладзілі з 2011 года.

Фота: Belarus Fashion Week/Facebook

«Нам вельмі шкада паведамляць такія навіны, але з тэхнічных прычынаў, якія не залежаць ад нас і ад партнёраў праекту, 24-ы сезон «Belarus Fashion Week» 79 кастрычніка не адбудзецца. […] Мы прыклалі максімум намаганняў, каб развязаць узніклыя пытанні, але, на жаль, не здолелі паўплываць на сітуацыю», – напісалі арганізатары імпрэзы.

Колькі дзён таму ў дзяржаўнай газеце «СБ – Беларусь сегодня» з’явіўся артыкул, які крытыкуе правядзенне Беларускага тыдня моды. У ім прапагандыст абвінаваціў арганізатараў і асобных удзельнікаў «Belarus Fashion Week» у «трэндзе на антыдзяржаўнасць» праз удзел у пратэстах 2020 года. Нібыта яны «пікетавалі на прыступках Дому мадэляў, выстройваліся ў ланцугі ўздоўж праспекту, скандавалі лозунгі, размахвалі плакацікамі і бчб-сцягамі».

У артыкуле згадваецца Яніна Ганчарова, якая арганізоўвае тыдні моды, дызайнер Іван Айплатаў, модны крытык Вольга Жадзеева.

Аўтар артыкулу прапанаваў перадаць арганізацыю імпрэзы і модныя праекты Нацыянальнай школе прыгажосці.

Hавiны
«Менская спадчына» пра сітуацыю з Чырвоным касцёлам: закрылі праз пажар. Пра высяленне – ані слова
2022.10.06 21:44

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў