Алесь Бяляцкі атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру


Нобэлеўскую прэмію міру ў 2022 годзе атрымаў кіраўнік беларускай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі. Ён больш за год застаецца за кратамі.

Кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Фота: viasna96 / Telegram

Таксама прэмію атрымала расейская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» і Цэнтр грамадзянскіх свабодаў з Украіны.

«Лаўрэаты прэміі міру прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права на крытыку ўладаў і абарону асноўных правоў грамадзянаў. У іх ёсць выдатныя намаганні для дакументавання ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванні ўладаю. Разам яны дэманструюць значэнне грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі», – паведамляе Нобэлеўскі камітэт.

Алесь Бяляцкі цяпер за кратамі. Яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года ў межах маштабнай атакі спецслужбаў на праваабарончую супольнасць Беларусі. Спачатку яму выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), але цяпер яму выстаўленыя іншыя абвінавачанні паводле арт. 228 КК («Кантрабанда») і ч. 2 арт. 342 КК («Фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Бяляцкага ўсё яшчэ не судзілі, а толькі працягвалі тэрмін утрымання пад вартаю. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Алесь Бяляцкі – заснавальнік і нязменны старшыня «Вясны», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) з 2007 да 2016 гг.

Праваабаронца ўжо быў палітычным зняволеным. Алесь Бяляцкі быў арыштаваны ў жніўні 2011 года – яго затрымаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. У лістападзе яго абвінавацілі ў нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Падставай былі замежныя банкаўскія рахункі на імя Бяляцкага – улады Беларусі заявілі, што тое быў асабісты прыбытак Бяляцкага, але «Вясна» даводзіла, што гэта былі грошы ад шэрагу фондаў, якія выкарыстоўваліся на праваабарончую дзейнасць і аб якіх фондам давалі справаздачы, да якіх фонды прэтэнзіяў не мелі.

У выніку Бяляцкі быў засуджаны на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён адбываў пакаранне ў жодзінскай турме і бабруйскай калоніі. Вызвалены ў чэрвені 2014 года праз амністыю.

Каментар
Жонка Алеся Бяляцкага дзякуе ўсім, хто спрычыніўся да ўганаравання мужа Нобэлеўскай прэміяй
2022.10.07 20:46
Артыкулы
Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму споўнілася 60 гадоў. Больш за год ён за кратамі без суда
2022.09.25 17:28
Hавiны
Алесь Бяляцкі больш за год не бачыў жонку з сынам і не размаўляў з імі
2022.10.07 18:52
Hавiны
«Алесь Бяляцкі – гонар беларусаў». Ціханоўская павіншавала праваабаронцу з атрыманнем Нобэлеўскай прэміі
2022.10.07 14:57
Hавiны
Ціханоўская расказала, як Нобэлеўская прэмія Бяляцкаму дапаможа беларусам
2022.10.07 20:05
Hавiны
Прадстаўніца Пераходнага кабінету: «Прызнанне Алеся Бяляцкага стварае велізарны ціск на Лукашэнку»
2022.10.07 16:51
Hавiны
Беларускае МЗС адрэагавала на прысуджэнне Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму
2022.10.07 16:24
Каментар
Праваабаронца Стрыжак: Важна разумець, чаму менавіта такое рашэнне прыняў Нобэлеўскі камітэт
2022.10.07 15:29
Каментар
Палітолаг Казакевіч: Нобэль Бяляцкаму паказвае, што лёс беларускіх палітвязняў не абыякавы міжнароднай супольнасці
2022.10.07 14:15
Каментар
Сацыёлаг Астапеня: Прэмія Бяляцкаму – адказ тым, хто крытычна настроены да краінаў Захаду
2022.10.07 16:31
Абноўлена
«Нобэль – проста супер». Міхайла Падаляк выказаў незадаволенасць рашэннем Нобэлеўскага камітэту
2022.10.07 17:19
Hавiны
«Арміі прамаўляюць, бо праваабаронцаў не чулі». Украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў пра свой і не толькі Нобэль
2022.10.07 17:08
Hавiны
«Сігнал Лукашэнку і Пуціну». Каму разам з Бяляцкім далі Нобэлеўскую прэмію міру
2022.10.07 18:47
Hавiны
Святлана Алексіевіч назвала Алеся Бяляцкага міфалагічнай фігурай для Беларусі
2022.10.07 20:49

Нарадзіўся праваабаронца ў 1962 годзе ў Карэліі ў сям’і беларусаў, ужо ў 1965 годзе сям’я пераехала ў Светлагорск. Вучыўся ў светлагорскай школе, затым на гістарычна-філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту. Перад службай у войску (1985–1986) працаваў настаўнікам у Лельчыцкім раёне. Выступаў з літаратуразнаўчымі артыкуламі з 1984 года, друкаваўся ў тым ліку ў падпольным самвыдаце.

Яшчэ падчас навучання ва ўніверсітэце, з 1981 года, удзельнічаў у падпольнай групе моладзі «Незалежнасць», якая ставіла на мэце выхад Беларусі з СССР і ініцыявала першыя акцыі на «Дзяды» ў 1987 і 1988 гадах і мітынг у Курапатах у 1988-м. У 1986–1989 гадах вучыўся ў аспірантуры ў Менску, на пачатку той вучобы стаў адным з заснавальнікаў, а потым і старшынём арганізацыі маладых літаратараў «Тутэйшыя». У 1988 годзе быў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», сябрам аргкамітэту грамадскай арганізацыі «Беларускі народны фронт», у 1990-м стаў адным з арганізатараў «Беларускай каталіцкай грамады».

З 1989 да 1998 года быў дырэктарам літаратурнага музею Максіма Багдановіча (і даваў там юрыдычны адрас для рэгістрацыі дзясяткаў няўрадавых арганізацыяў), у 1991–1996 гадах быў таксама дэпутатам Менскага гарадскога савету, у 1996–1999 гадах сакратаром управы БНФ, у 1999–2001 гадах намеснік старшыні Партыі БНФ.

Акцыя салідарнасці з затрыманымі праваабаронцамі «Вясны» адбылася ў Кіеве на Алеі Герояў Нябеснай Сотні. Кіеў, Украіна. 17 верасня 2021 года.
Фота: Белсат

Пяць разоў Бяляцкага вылучалі на Нобэлеўскую прэмію міру. Ён уганараваны прэміяй Homo Homini ад Вацлава Гаўла і Прэміяй імя Вацлава Гаўла за абарону правоў чалавека, Прэміяй свабоды імя Андрэя Сахарава, Прэміяй Леха Валэнсы, а таксама Літаратурнай прэміяй імя Алеся Адамовіча і мае шмат якія іншыя літаратурныя і праваабарончыя ўзнагароды.

Артыкулы
Што такое «Вясна»? Кароткая гісторыя праваабарончага цэнтру, на які напала дзяржава
2021.07.14 15:55

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў