Палітвязень Аляксандр Фядута пасля прысуду атрымаў спатканне з жонкай


Аляксандр Фядута не бачыўся са сваёй жонкай Марына Шыбко ўсе 17 месяцаў, што знаходзіцца пад вартай. Пра гэта напісала сама Марына ў Facebook.

Марына Шыбко і Аляксандр Фядута.
Фота: Марина Шибко / Facebook

«Было спатканне, праз шкло… Рыхтуецца да перасылкі і калоніі, таму пастрыгся яшчэ карацей, рэшта зубоў уражвае, з палачкай, але досыць бадзёры і задаволены (напэўна, таму што сёння ў іх лазневы дзень).

Чакае кнігі з крамы і дазволу аддаць мне рукапіс, бо следчы так і не дазволіў (вельмі доўга вывучае). Усім перадаў прывітанне і падзяку тым, хто падтрымаў на судзе, усім пажадаў здароўя і волі (ну, пасля прысуду-10 гадоў пазбаўлення волі – на волю не хутка). Злуюся на гэтага «змоўшчыка», але ЛЮБЛЮ гэтага хлопца. Дай Бог нам усім сіл…», – напісала Марына Шыбко.

Нагадаем, 5 верасня ў Менску агучылі прысуд у адным з найгучнейшых палітычных працэсаў апошніх гадоў. Юрыя Зянковіча, Аляксандра Фядуту, Рыгора Кастусёва ды іншых падсудных па справе аб «змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» прызналі вінаватымі. Палітолагу Аляксандру Фядуту прысудзілі 10 гадоў калоніі, ён прызнаў віну часткова.

Артыкулы
Поўны тэкст апошняга слова Аляксандра Фядуты
2022.09.02 00:12

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў