Латвія абвінаваціла беларускіх памежнікаў у дапамозе мігрантам


Памежная служба Латвіі абвінаваціла беларускіх калегаў у дапамозе мігрантам. Яны, нібыта, дапамаглі зрабіць адтуліну ў плоце, праз якую мігранты змаглі трапіць на тэрыторыю Латвіі, а пасля зачынілі яе. Інцыдэнт адбыўся 6 жніўня.

Беларускія памежнікі дапамаглі мігрантам зрабіць дзірку ў плоце і нелегальна перайсці мяжу з Латвіяй.
Фота: rs.gov.lv

Латышскія памежнікі, вывучыўшы запісы з камераў відэаназірання, прыйшлі да высновы, што праз дзірку на тэрыторыю Латвіі былі запушчаныя з Беларусі чацвёра мігрантаў. Прычым перабірацца ў Еўразвяз ім дапамагалі беларускія памежнікі.

«Прадстаўнікі ўладаў Беларусі дапамаглі нелегалам пераадолець плот, пераціснуўшы дрот у канструкцыі плота, а пазней закрылі дзірку ў плоце, каб мужчыны, якія нелегальна трапілі ў Латвію, не вярнуліся ў Беларусь», – паведамілі латышскія памежнікі.

Адзначаецца, што мігранты былі затрыманыя і выдвараныя з Латвіі.

Беларускія памежнікі дапамаглі мігрантам зрабіць дзірку ў плоце і нелегальна перайсці мяжу з Латвіяй.
Фота: rs.gov.lv
Беларускія памежнікі дапамаглі мігрантам зрабіць дзірку ў плоце і нелегальна перайсці мяжу з Латвіяй.
Фота: rs.gov.lv

Сёлета ў траўні начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс (Guntis Pujāts) распавядаў пра выпадкі, калі ўлады  Беларусі прапаноўвалі агнястрэльную зброю нерэгулярным мігрантам, якія збіраліся перайсці беларуска-латышскую мяжу. Аднак мігранты адмаўляліся браць зброю, таму пакуль ніякіх інцыдэнтаў з ужываннем зброі супраць латышскіх памежнікаў не было зафіксавана.

Таксама Латвія будзе паскараць будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю. Работы на першым участку плануюць завяршыць ужо ўвосень.

Hавiны
Улады Латвіі хочуць паскорыць будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю
2023.07.25 17:57

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў