Беларускія вайскоўцы распачалі вучэнні недалёка ад межаў з Польшчаю і Літвою


Мінабароны Беларусі паведаміла пра пачатак камандна-штабных вучэнняў на палігоне Гожскі ля Горадні. Мэта – «адпрацоўка пытанняў кіравання фармаваннямі падчас баявых дзеянняў».

Вучэнні беларускіх вайскоўцаў. 7 жніўня 2023 года.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

У манеўрах бярэ ўдзел 6-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада. У паведамленні Міністэрства абароны адзначаецца, што падчас рыхтавання да вучэнняў «актыўна выкарыстоўваўся досвед спецыяльнай ваеннай аперацыі» (гэтак расейская і беларуская прапаганда называе вайну ва Украіне). Гаворка ідзе пра «шырокае ўжыванне беспілотнікаў» ды цеснае ўзаемадзеянне танкавых і мотастралковых падраздзяленняў з фармаваннямі іншых родаў войскаў.

Вучэнні беларускіх вайскоўцаў. 7 жніўня 2023 года.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Зрэшты, праект «Беларускі Гаюн» адзначае, што нічога надзвычайнага ў гэтых манеўрах няма, бо на палігоне Гожскі недалёка ад межаў з Польшчаю і Літвою вучэнні ладзяць дзясяткі гадоў. 6-я механізаваная брыгада дыслакуецца ў Горадні, і Гожскі – фактычна «хатні» палігон для іх.

Hавiны
Мінабароны распачало вучэнні войскаў сувязі
2023.07.11 11:38

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў