Затрыманы сын праваабаронцы, якая дапамагала фігурантам «пінскай справы»


Кірыл Іваноў. Фота з сямейнага архіву

7 жніўня раніцаю ў Пінску быў затрыманы Кірыл Іваноў, сын праваабаронцы Веранікі Івановай, якая дапамагала фігурантам «пінскай справы», паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Сёння раніцаю ў Пінску быў затрыманы Кірыл Іваноў, да яго дамоў прыйшоў участковы Яўген Атока і затрымаў маладога чалавека. Зараз ён знаходзіцца ў пінскім ІЧУ, Іванова абвінавацілі ў тым, што ён нібыта пісаў пагрозы ў «экстрэмісцкіх чатах».

Кірыл сын вядомай праваабаронцы Веранікі Івановай, якая падтрымоўвала фігурантаў «пінскай справы». А таксама каментавала адную з самых гучных паслявыбарчых судовых справаў у медыях.

Гісторыі
«Паклалі на падлогу, і кожны, хто праходзіў побач, біў нагамі». Як катавалі і судзілі 19-гадовага пінчука
2021.05.17 12:56
Гісторыі
«Як ім дараваць скрадзеныя гады і асірацелых дзяцей?» Гутарка з сястрой асуджанага ў «пінскай справе»
2021.05.07 08:42
Артыкулы
5,5 года за жменю зямлі, кінутую ў міліцыянтаў. Размова з маці палітвязня Алега Рубца
2021.05.19 08:36

АС belsat.eu

Стужка навінаў