За абліты фарбай Z-аўтамабіль у Наваполацку пачалі крымінальную справу


У крымінальнай справе за абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі ў Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі 53-гадовага мясцовага жыхара Іллю Двойрына, які працаваў на заводзе «Нафтан». Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Затрыманне за абліты фарбаю Z-аўтамабіль у Наваполацку. Скрыншот з каналаў сілавікоў

Праваабаронцам вядома, што таксама былі затрыманыя сын Іллі Двойрына Дзмітрый і нявестка Вікторыя, жонка і брат гаспадара. 4 ліпеня па месцы іхнага жыхарства правялі ператрусы, а сваякоў адвезлі ў РАУС.

Пазней жонку і брата Іллі Двойрына пасля правярання тэлефонаў адпусцілі, а яго самога змясцілі ў віцебскі ІЧУ. Супраць яго заведзеная крымінальная справа. На Дзмітрыя і Вікторыю Двойрынаў склалі адміністратыўныя пратаколы, паводле якой справы – невядома. 6 ліпеня ў Полацку адбыўся суд, аднак яго вынікі пакуль невядомыя.

У чым канкрэтна абвінавачваюць самога Іллю Двойрына, пакуль таксама невядома.

Нагадаем, ранкам 1 ліпеня ў Наваполацку лабавое шкло Z-аўтамабіля аблілі белай фарбай. Машына з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце належыць прарасейскаму актывісту Сяргею Юдаеву. Аўта было прыпаркаванае каля Полацкага РАУС.

Hавiны
Сілавікі затрымалі мужчыну, які абліў фарбаю Z-аўтамабіль
2023.07.05 11:45

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў