Улады Беларусі з 2020 года рэпрэсавалі 53 святароў


Спіс рэпрэсаваных беларускіх святароў публікуе партал «Хрысціянская візія». Сярод іх імёны 53 святароў праваслаўнай, рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай цэркваў, а таксама пастараў евангельскіх цэркваў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат

Як піша «Хрысціянская візія», усе яны зазналі пераслед з боку свецкіх і/або царкоўных уладаў у межах палітычнага крызісу, які трывае з 2020 года, а таксама праз свае антываенныя выказванні.

На дзень 6 ліпеня ў спісе рэпрэсаваных святароў лічацца:

  • 18 праваслаўных;
  • 17 рыма-каталіцкіх;
  • 5 грэка-каталіцкіх;
  • 13 пратэстанцкіх святароў.

Падрабязней даведацца пра рэпрэсіі, што зазнаюць святары, можна па спасылцы.

Рэпартаж
«Запаўзці пад ложак і чытаць Біблію?». Беларускія святары спрачаліся пра месца хрысціянаў у палітыцы
2023.06.08 20:36

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў