Кубінцу Рабэрту Касануэву, якога дэпартавалі з Беларусі, адмовілі ў статусе ўцекача ў Літве


Літоўскія міграцыйныя службы адмовіліся надаваць кубінцу Рабэрту Касануэву статус уцекача, палічыўшы, што ён мае для гэтага недастаткова падставаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак.

«Літоўскія міграцыйныя ўлады вырашылі, што падставаў, што прад’явіў вядомы кубінскі дызайнер, які ўсё жыццё пражыў у Беларусі, падтрымаў нашую Рэвалюцыю-2020 і адсядзеў 13 (!) месяцаў на Акрэсціна, – недастаткова для атрымання статусу палітычнага ўцекача», – напісаў на сваёй старонцы ў «Facebook» Андрэй Стрыжак.

Такое рашэнне міграцыйных службаў Літвы будзе абскарджанае, па словах Стрыжака, у судзе. Ад імя Рабэрта Касануэвы ён просіць неабыякавых беларусаў дапамагчы сабраць сродкі на аплату іміграцыйнага адваката – каб падаць апеляцыю і атрымаць магчымасць застацца ў Літве.

Рабэрта Вальдэс Касануэва.
Фота: Медиазона

Рабэрта Вальдэс Касануэва 30 гадоў пражыў у Беларусі, мае сямʼю (пабраўся з беларускай яшчэ на Кубе) і траіх дзяцей (дачку і двух сыноў). Свабодна размаўляе па-расейску. Працаваў у Беларусі графічным дызайнерам. У лістападзе 2020 года быў затрыманы на пратэставым маршы. Адседзеў на Акрэсціна 15 содняў, а потым там жа больш за год чакаў дэпартацыі (агулам правёў на Акрэсціна 13 месяцаў).

У лістападзе 2021 года яго дэпартавалі ў Маскву, адкуль Рабэрта мусіў вылецець на Кубу, але не паляцеў – пры дапамозе BYSOL эвакуяваўся ў Літву.

Мaю прaвa
Кубінца год трымалі на Акрэсціна як быдла
2022.02.25 19:05

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў