Жыхар Капыля здзекаваўся з брацкай магілы. Распачатая крымінальная справа


Раніцай 5 ліпеня ў міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ля помніка воінам-вызваліцелям у Капылі згарэлі рытуальныя вянкі, паведамляе Следчы камітэт.

Згарэлыя вянкі ля помніку воінам-вызваліцелям у Капылі.
Фота: СК

Паводле інфармацыі следчых, раніцай жыхар Капыля ў гасцях у знаёмага ўжываў алкаголь. Каля 9:00 кампанія захацела пайсці за дадаткам. Па шляху ў краму падазраваны падышоў да брацкай магілы і падпаліў рытуальныя вянкі. У выніку 7 вянкоў і 1 кошык згарэлі. Свае дзеянні мужчына патлумачыў тым, што быў у стане алкагольнага ап’янення.

У дачыненні жыхара Капыля распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 347 КК («Здзек з брацкай магілы»). Падчас ператрусу на месцы жыхарства мужчыны вынялі запальнічку, з дапамогай якой ён здзейсніў падпал.

СК называе дзеянні затрыманага «выключным цынізмам».

Інфармацыі пра крымінальную справу з нагоды знішчэння пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай дагэтуль няма.

Hавiны
Пад Ашмянамі зраўнялі з зямлёй магілы салдатаў Арміі Краёвай
2022.07.05 00:08

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў